СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ

"У гасцях у цёткі Васіліны"

23.05.2023

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.
    Аднак беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

Вершы, лічылкі, жарты і творы фальклору на занятках у дзіцячым садзе найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым.

Нашы выхавальнікі разам з выхаванцамі сталі ўдзельнікамі Свята роднай мовы і пабывалі ў гасцях у цёткі Васіліны, дзе расказвалі вершы, прыказкі, гулялі ў гульні. Гэта садзейнічала фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы сродкамі літаратурных і фальклорных твораў розных жанраў, жаданне авалодаць ёй; развіццю ўмення пры садзейніцтве дарослага наладжваць беларускамоўныя зносіны паміж малодшымі і старэйшымі; выхаванню эмацыянальна-пазітыўных адносін да беларускай мовы, роднага краю, Рэспублікі Беларусь, патрыятычных пачуццяў.

РАЗМАЎЛЯЙЦЕ, ЧЫТАЙЦЕ СВАІМ ДЗЕЦЯМ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ, А МЫ ВАМ У ГЭТЫМ ДАПАМОЖАМ!

2023
май
23 мая, вторник

"У гасцях у цёткі Васіліны"

подробнее...