Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. 

Гэты дзень яскрава і насычана адзначылі ў нашым дзіцячым садку.

З дзецьмі малодшага ўзросту выхавацелі чыталі і разыгрывалі беларускія казкі. Пры дапамозе бацькоў былі арганізаваны выставы дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў, самаробных лялек змайстраваных сваімі рукамі.

У музычным зале гучала песня Леаніда Пранчанка ”Беларуская мова” у выкананні гуртка “Дразды”.  Музычны кіраўнік Алена Вячаславаўна Каліноўская запрасіла на флэшмоб “Бульбахоп”. Выхаванцы спявалі і танцавалі пад папуры беларускіх мелодый. Мілагучна прагучала ў выкананні дзяцей першага класа песня “Белая Русь” (словы Л.Елістратава, музыка Л.Забалоцкай).

Не абышліся дзеці без беларускіх народных гульняў, у якіх не толькі гулялі, а і размаўлялі на роднай мове (гульня “Дудка”). З асабістым задавальненнем дзеці чыталі вершы на беларускай мове.

 

 

 

2024
февраль
21 февраля, среда

Міжнародны дзень роднай мовы

подробнее...